Дзеці з Шумілінскага раёна сталі пераможцамі ў лясным конкурсе

Новости Образование Экология

Сталі пераможцамі ў лясным конкурсе
У Віцебскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні падведзены вынікі абласнога этапа юніёрскага ляснога конкурсу “Квітней, мой лес!”. Прыемна, што ў ліку пераможцаў – і дзеці з Шумілінскага раёна.

На здымку: на першым плане – Канстанцін Іваноў, Раман і Кацярына Сільвестравы.

Так, у намінацыі “Экалогія лясных жывёл” другое месца прысуджана Кацярыне і Раману Сільвестравым, вучням 4 і 3 класа Шумілінскай СШ №2, якія падрыхтавалі на конкурс рэферат “Чаму шэрая чапля не занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? Чаму яна пасялілася ў аграгарадку Слабада?”.
Трэцяе месца ў намінацыі “Экалогія лясных раслін” – у Канстанціна Іванова, вучня 6 класа Мішневіцкай яслі-сад-базавай школы, які прадставіў на суд журы рэферат “Біяіндыкацыя паветраных забруджванняў па стану ігліц сасны звычайнай”.
Дзеці разам з бацькамі былі запрошаны для ўзнагароджання ў Віцебск, дзе арганізатары конкурсу ўручылі прызёрам дыпломы і грашовыя сертыфікаты на суму 100 рублёў ад гандлёвай сеткі “5 элемент”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.