Адбылося пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва

Новости Президент Экономика

З кожным чалавекам трэба працаваць асобна
24 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне раённай пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

На падставе прадстаўленых дакументаў (аб працы ў Беларусі ці за яе межамі, наяўнасці зямельнага ўчастку і вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, наяўнасці дзяцей і іншых) было прынята рашэнне аб выключэнні 24 грамадзян з базы незанятых у эканоміцы.
Таксама была заслухана справаздача старшыні Сіроцінскага сельсавета Аксаны Шынкевіч аб аказанні са-дзейнічання ў працаўладкаванні, арганізацыі занятасці і самазанятасці грамадзянам, пражываючым на тэрыторыі сельсавета. Аксана Цімафееўна расказала, што ў базе першапачаткова былі 139 чалавек.
У выніку праведзенай работы высветлілася, што 56 грамадзян маюць зямельныя ўчасткі, 4 вучацца, 8 маюць дзяцей, удалося ўладкаваць на працу ці прыцягнуць да розных відаў занятасці 14 чалавек. І зараз на грамадскіх работах працуюць двое жыхароў сельсавета. З астатнімі вядзецца тлумачальная работа. Не ўдалося праінфармаваць 3 чалавекі, месцазнаходжання якіх невядома.
Кіраўнік камісіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што засталіся грамадзяне, якія не працуюць ужо многія гады і не жадаюць працаваць. Тым не менш, з кожным чалавекам трэба размаўляць асобна, прапаноўваць розныя варыянты занятасці.
Дарэчы, у другой палове дня прайшло выязное пасяджэнне камісіі ў адным з буйных населеных пунктаў раёна – аграгарадку Слабада. Мэта такіх пасяджэнняў – на месцы дапамагчы непрацуючым грамадзянам знайсці працу ці іншую карысную дзейнасць.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.