МЧС проводит акцию «С заботой о безопасности малой родины»

Безопасность Новости Общество

Акцыя МНС “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”

У чэрвені ў краіне стартавала акцыя “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”, якая будзе праходзіць два разы на год – у чэрвені-ліпені і ў верасні-кастрычніку – у сельскіх населеных пунктах, аграэкасядзібах. Яе мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту.

На адкрытых пляцоўках перад сельскімі клубамі, каля сельсаветаў і ў парках пройдуць тэматычныя “Кірмашы Бяспекі”. Ратавальнікі прапануюць мноства “зон актывацыі” – “Правядзі час з карысцю”, “Жучкі-павучкі”, “Печкі-лавачкі”, “Бяспечны электрык” і г. д. Знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных асноў бяспекі.

Удзел у акцыі таксама прымуць актывісты БМГАРП, работнікі БДПТ, ТРВОД, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, калектывы мастацкай самадзейнасці, гандаль і іншыя зацікаўленыя суб’екты.

Няхай ваш адпачынак будзе запамінальным і бяспечным!

Вадзім ПІВАВАРАЎ,

інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.