28 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Актуалии Общество Официально

28 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
віншуюць вас з прафесійным святам!
Дзякуючы вашай добрасумленнай працы паспяхова рашаецца важная сацыяльная задача па задавальненні жыхароў нашага раёна ў таварах і паслугах. Паляпшаючы якасць абслугоўвання, павялічваючы асартымент рэалізуемых тавараў, праводзячы абдуманую  цэнавую палітыку, вы ўносіце вялікі ўклад ва ўмацаванне стабільнасці ў грамадстве.
Новыя эканамічныя ўмовы дыктуюць свае патрабаванні да вашай працы. У апошнія гады ў раёне  істотна аднавілася сетка гандлёвых аб’ектаў, укараняюцца зручныя формы разлікаў, шмат зроблена для прасоўвання тавараў айчыннай вытворчасці і паляпшэння якасці абслугоўвання пакупнікоў.
Шчыра жадаем вам далейшых поспехаў у развіцці гандлёвай галіны і ўдзячных слоў ад пакупнікоў. Няхай у вашых сем’ях пануе мір, узаемаразуменне і радасць.