В Шумилинском районе изъято более трёх килограммов марихуаны

Общество Происшествия

Больш за тры кілаграмы марыхуаны
Раніцай 28 кастрычніка супрацоўнікамі 9-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у доме аднаго з вяскоўцаў Пабеды, які раней быў судзімы за грабеж, знайшлі больш за тры кілаграмы марыхуаны. Аб гэтым рэдакцыі нашай газеты паведаміў супрацоўнік  прэс-службы Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Начальнік 9-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Русланам Баязітавым расказвае: “Мы атрымалі аператыўную інфармацыю, што 31-гадовы жыхар вёскі Пабеда вырасціў і захоўвае  марыхуану. У доме грамадзяніна быў зроблены вобыск, паступіўшая інфармацыя поўнасцю пацвердзілася. Вясковец дзесьці  набыў насенне каноплі галандскага гатунку, спачатку засеяў яе ў доме, нібы расаду памідор, а потым высадзіў на вуліцы”.
Дарэчы, частка марыхуаны была здробнена і расфасавана ў шклянкі з-пад кавы, дадае старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Аляксандр Курчанаў. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянеры высветлілі: гаспадар дома  вырошчваў каноплі ў маладаступным для людзей месцы. У маладога чалавека знайшлі і самаробнае прыстасаванне для курэння каноплі. Па дадзенаму факту захоўвання  асабліва небяспечных наркатычных сродкаў (да такіх адносіцца марыхуана) узбуджана крымінальная справа. Матэрыялы для далейшага расследавання перададзены ў РАУС.
Зараз ідзе следства, таму больш падрабязную інфармацыю ні з прэс-службы, ні ад следчых мясцовага райаддзела мы не атрымалі. Тым не менш, нам паведамілі, што згодна з арт. 328, ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за захоўванне наркатычных сродкаў мужчыну пагражае  абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
Дарэчы, як нам паведаміў Аляксандр Курчанаў, усяго сёлета ў раёне за захоўванне, выраб, перавозку наркатычных сродкаў узбуджана пяць крымінальных спраў. Так, адзін з жыхароў райцэнтра ў сябе дома захоўваў 400 грамаў макавай саломкі.  А праз некаторы час супраць гэтага ж маладога чалавека ўзбудзілі яшчэ адну крымінальную справу – ён збіраў на гародах мак і зноў захоўваў у сябе дома макавую саломку.
Супрацоўнікамі РАУС на тэрыторыі нашага раёна быў спынены на аўтамабілі жыхар Гарадоцкага раёна, які дзесьці ў Сураўнях нарваў паўкілаграма маку і перавозіў яго на ўласным аўто.
У раёне зафіксаваны выпадак, калі да ўжывання наркатычных сродкаў прывучалі іншых. Гэта рабіў трыццацігадовы жыхар райцэнтра. Ён і сам ужываў марфін (наркотык з маку, выраблены кустарным спосабам), і ўцягнуў у гэту справу знаёмых хлопца і дзяўчыну. Наогул, узрост тых, хто захоўваў, вырабляў ці перавозіў наркатычныя сродкі, вагаецца ад 25 да 35 гадоў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №86 ад 09.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *