«В центре внимания дети» – республиканская акция приурочена ко Дню знаний

Безопасность Новости Общество

“У цэнтры ўвагі дзеці”
19 жніўня стартавала рэспубліканская акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «У цэнтры ўвагі дзеці», прымеркаваная да Дня ведаў.
Акцыя пройдзе ў два этапы. Першы пройдзе з 19 да 31 жніўня на аб’ектах гандлю. Работнікі раённага падраздзялення МНС нагадаюць бацькам і вучням пра важнасць выканання правілаў бяспекі. У дапамогу тэарэтычным ведам – практычныя конкурсы, гульні, лагічныя заданні. А за паспяховае выкананне заданняў бацькоў і дзяцей чакаюць падарункі ад выратавальнікаў.
У другі этап акцыі, які пачнецца 2 верасня, будуць уцягнуты ўсе суб’екты прафілактыкі. Ён пройдзе ў рамках “Адзінага Дня бяспекі”. Закране акцыя ўстановы адукацыі, працоўныя калектывы, месцы масавага збірання людзей. Супрацоўнікі МНС у цеснай звязцы з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку – і ад пажараў.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.