На Шумилинском озере утонул мужчина

Происшествия

Патануў мужчына
Увечары 20 жніўня на Шумілінскім возеры патануў 62-гадовы мужчына. Яго цела было знойдзена перасоўнай мабільнай групай таварыства ратавання на водах на 1,5-мятровай глыбіні ў трох метрах ад берага.
Як паведаміў старшыня раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў,  папярэдняя прычына ўтаплення – незахаванне правіл бяспекі падчас рыбнай лоўлі.
Сёлета ў раёне гэта першы трагічны выпадак на вадзе. З пачатку года на вадаёмах вобласці патанулі 43 чалавекі, з іх 7 – рыбакі. “Беражыце сябе, – звяртаецца Аляксандр Шарафутдзінаў. – Толькі бяспечнымі паводзінамі вы можаце пазбегнуць трагічных наступстваў на вадзе”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №66 ад 22. 08.2019 г.