Одним абзацем – шумилинские новости

Актуалии Новости

Сеем рапс
У раёне запланавана засеяць 2700 гектараў азімага рапсу. Першымі да сяўбы прыступілі  ў СФГ “Раднік” – тут засеяна 93% да патрэбнага. Фарсіруюць работы ў сельгаспрадпрыемстве “Лаўжанскае” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Усяго ў раёне засеяна 432 га азімага рапсу, на днях да работы прыступяць усе астатнія сельгаспрадпрыемствы.
Прафілактычная акцыя
З 18 па 24 жніўня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю “Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць”.
У ходзе правядзення акцыі максімальная ўвага ўдзяляецца захаванню вадзіцелямі правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і хуткасных рэжымаў, правяраецца стан школьных аўтобусаў і бяспека іх маршрутаў, кантралюецца, ці адпавядае вызначаным патрабаванням вулічна-дарожная сетка ля ўстаноў адукацыі раёна.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Школьныя  аўтобусы
Новы транспарт папоўніў аўтобусны парк аддзела па адукацыі райвыканкама. Набыты два сучасныя аўтобусы і “Газель” агульным коштам у больш за 200 тысяч рублёў. Як заўважыла начальнік аддзела Валянціна Мянькова, такое аднаўленне дазволіць арганізаваць працэс падвозу дзяцей на самым высокім узроўні. У гэтым навучальным годзе на падвозе будуць працаваць 9 адзінак тэхнікі, якіх дастаткова для таго, каб даставіць да месца вучобы каля 360 школьнікаў, маючых у гэтым патрэбу.
Для  дыягностыкі і  лячэння
Новае сучаснае абсталяванне паступіла ў распараджэнне шумілінскіх медыкаў. За сродкі, заробленыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, набыты два шасціканальныя электракардыёграфы агульным коштам у больш як 4 тысячы рублёў. Адзін апарат накіраваны для абслугоўвання насельніцтва гарадскога пасёлка Обаль, другі застаўся ў раённай паліклініцы і будзе выкарыстоўвацца для абследавання пацыентаў на даму. За сродкі рэспубліканскага бюджэту быў закуплены спірограф коштам у 18 тысяч рублёў. Прыбор выкарыстоўваецца для дыягностыкі пацыентаў з паталогіяй органаў дыхання. Таксама ў бальніцу паступіў наркозна-дыхальны апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх, які будзе выкарыстоўвацца для медыцынскай дапамогі пацыентам аперацыйнага блоку і рэанімацыі. 200 тысяч рублёў на яго набыццё выдаткаваў рэспубліканскі бюджэт. Аналагічны апарат, які быў у наяўнасці ў ЦРБ, адпрацаваў свой тэрмін.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Летні біятлон
Добра выступілі ў Гомелі на этапе кубка Беларускай федэрацыі біятлона па летнім біятлоне шумілінскія спартсменкі (трэнер Генадзь Салапаеў). У спрынце брала ўдзел каля дваццаці ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі ўсе вобласці краіны. Анастасія Цітова стала другой, Эвеліна Зянькова – пятай, Юлія Вярышка – восьмай.
Удала выступілі шумілінскія біятланісткі і ў складзе змешаных эстафет. Анастасія Цітова перамагла, Эвеліна Зянькова – на трэцім месцы, Юлія Вярышка – на шостым.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №66 ад 22. 08.2019 г.