«Летний патруль» прошёлся по шумилинским лесным массивам

Безопасность Новости Экология

Рэйды ў лясных масівах
Галоўны клопат супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы – захаванне ляснога багацця і навучанне беражлівым адносінам да лесу падрастаючага пакалення і дарослых. Аднак не толькі лясная ахова выяўляе лесапарушальнікаў. Так, у жніўні супрацоўнікі “Шумілінскага лясгаса” сумесна з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях  і членамі ГА БРСМ правялі шэраг рэйдава-прафілактычных мерапрыемстваў у лясных масівах у рамках сумеснай акцыі “Летні патруль”.

Павел Шчарбакоў, Вадзім Півавараў і Аляксей Лявонаў падчас рэйду.

Як падлічыў інжынер па ахове  і абароне лесу «Шумілінскага лясгаса» Аляксей Лявонаў, яны абследавалі масівы на плошчы больш за 1000 гектараў на тэрыторыі розных сельсаветаў. Калі на іх шляху сустракаліся людзі, праводзілі з імі прафілактычныя гутаркі, раздавалі лістоўкі папераджальнага характару. У першую чаргу падкрэслівалі, што нельга распальваць кастры ў лясных масівах, трэба беражліва адносіцца да лясных дароў, тлумачылі патрабаванні да высечкі лесу, закраналі пытанні бяспекі жыццядзейнасці.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №66 ад 22. 08.2019 г.