12 верасня – Дзень супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства

Навіны

12 верасня  – Дзень супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства

Паважаныя работнікі Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Сваёй штодзённай працай, адказным стаўленнем да справы, настойлівасцю пры выкананні задач, якія стаяць перад вамі і прафесіяналізмам, вы пацвярджаеце сваю адданасць інтарэсам  Радзімы.
Высокае званне супрацоўніка Следчага камітэта абавязвае годна і сумленна выконваць абавязак афіцэра, памятаць пра вялікую адказнасць за рашэнні, якія прымаюцца, і пра тое, што за кожнай крымінальнай справай – лёс чалавека.
Аддаём даніну павагі і прызнання ветэранам следства. Неабходна імкнуцца захоўваць і памнажаць традыцыі, якія імі закладзены, у  імя абароны правоў і інтарэсаў людзей і дзяржавы ад злачынных намаганняў.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых перамог.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.