15 верасня – Дзень бібліятэк

Культура Новости

15 верасня – Дзень бібліятэк

Дарагія работнікі, ветэраны бібліятэчнай справы Шумілінскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Кніга – гэта аснова бібліятэкі. Але ствараюць бібліятэку і падтрымліваюць яе жыццё людзі. Праца бібліятэкара сціплая, але ўдзячная. Яна патрабуе рознабаковых ведаў, высокай культуры зносін, спагадлівасці і цярпення.
У дзень вашага прафесійнага свята выказваем вялікую ўдзячнасць усім работнікам бібліятэк за бязмежную адданасць любімай справе, паўсядзённае імкненне быць карыснымі, за тое, што працягваеце зберагаць веды, назапашаныя стагоддзямі. Аддаём даніну павагі і прызнання ветэранам галіны.
Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, шчасця і моцнага здароўя на доўгія гады!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.         Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.