В Ковляковском сельсовете прошли собрания граждан и подворные обходы

Грамадства Навіны Сельское хозяйство Улада

А  людзей  усё  менш
У Каўлякоўскім сельсавеце больш, чым у якім іншым у Шумілінскім раёне, населеных пунктаў, толькі вось жыхароў у іх засталося зусім няшмат. Багата на Каўлякоўшчыне вёсачак, у якіх пражывае да 5 чалавек, прычым большасць з іх – пенсіянеры.

Праўда, летам гэтыя вёскі ажываюць: дачнікі прыязджаюць сюды з Віцебска, Полацка, Наваполацка і Расійскай Федэрацыі.
Зразумела, што і гэта накладвае свой адбітак на  стыль жыцця.  Тутэйшыя людзі не любяць скардзіцца на жыццё, адзначаюць, што прывыклі самі вырашаць свае праблемы. Але для іх важна, што прыехалі прадстаўнікі ўлады з раёна, пацікавіліся іх жыццём, праблемамі.
10 – 12 верасня ў рамках Дня работы з насельніцтвам у Каўлякоўскім сельсавеце прайшлі сходы грамадзян  і падворныя абходы. Тры дні групы, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі райвыканкама, спецыялісты аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, адказныя работнікі раённых службаў, наведалі ўсе населеныя пункты сельсавета.
Група на чале з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекавай (у групу ўваходзілі прадстаўнікі РАНС, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, рэдакцыі раённай газеты і мясцовага сельвыканкама), наведала 8 вёсак, усе вёскі невялікія.
У вёсцы Сінякова на сход прыйшлі як мясцовыя жыхары, так і дачнікі. Праблем значных вяскоўцы не ўзнялі, хіба толькі зазначылі, што падчас апошняй непагадзі зламанае галлё ўпала на электраправады, таму і прасілі, каб электрыкі як мага хутчэй знялі іх. І ў астатніх  вёсках гаворка ішла пераважна пра вясковыя клопаты. Даведаліся і пра добры ўраджай бульбы, і пра агуркі, нарыхтаваныя на зіму.  У вяскоўцаў амаль закончыліся сельскагаспадарчыя турботы, яны ўжо рыхтуюцца да зімы. Так, напрыклад, ва Улазавічах і Духравічах закранулі пытанне расчысткі вёсак ад снегу. Кіраўнік спраў Каўлякоўскага сельвыканкама Ірына Жыгунова адзначыла, што ў мінулыя зімы праблем па ачыстцы дарог ад снегу па тэрыторыі сельсавета практычна не было і выказала ўпэўненасць, што і сёлета так будзе.
Падчас абходаў асаблівая ўвага была ўдзелена адзінока пражываючым грамадзянам, былі праведзены прафілактычныя гутаркі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.