Криминал. Происшествия

Происшествия

Мікрааўтобус
Жыхар Шуміліна  паставіў свой мікрааўтобус на ноч у двары дома.  Але ноччу невядомыя злодзеі выставілі ў аўтобусе аконнае шкло і праніклі ў салон. Укралі дзве магнітолы, акумулятар, балончык з аўтамабільнай фарбай. Урон, нанесены гаспадару, складае больш за мільён рублёў.
Браканьеры
Ва ўрочышчы Ласвіцкія знайшлі забітага лася. Урон, нанесены жывёльнаму свету, складае больш за тры мільёны рублёў. Браканьеры вышукваюцца. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па арт. 282, ч.2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконнае паляванне”.
Бульба
З хлеўчука жыхаркі Добрына прапала сорак кілаграмаў бульбы і пяць курэй. Урон, нанесены гаспадыні, складае каля трохсот тысяч рублёў. Узбу-джана крымінальная справа.
Веласіпеды
Тры падлеткі (адзін з іх навучэнец Ульскага ПТВ, два – прафесійна-тэхнічнага каледжа п. Кастрычніцкі Віцебскага раёна) і не думалі, што будуць прыцягнуты да адказнасці за тое, што ўзялі пакатацца чужыя веласіпеды. Адзін з іх “узялі” ля магазіна, два – з тэрыторыі мясцовай школы. З Мішневіч на чужых веласіпедах хлопцы  накіраваліся ў бок Сураўнёў…
Як нам паведамілі ў інспекцыі па справах непаўналетніх, па дадзеным крадзяжы праводзіцца праверка.
Агонь
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на пажар у Ерашова –  гарэла кацельня цэха сушкі драўніны ААТ “Ліварыс”. Дах кацельні знішчаны агнём, а цэх сушкі ўдалося ўратаваць. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Злачынствы
Сёлета па ўсіх лініях службаў РАУС зарэгістравана 253 злачынствы (у мінулым годзе было 230), у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку – 179. Цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў адбылося дзевяць. Зарэгістравана пяць грабяжоў, разбояў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў – па два.
Са сводак ДАІ
Трагедыя на дарозе
5 лістапада на аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Язвіна) адбылася аварыя. Жыхар Віцебска, які ехаў ў бок абласнога цэнтра на легкавым аўтамабілі “Аўдзі” з прычэпам, збіў жанчыну, якая ішла ў сустрэчным накірунку. Пацярпелая (жыхарка Завяззя) была дастаўлена ў райбальніцу. Але ад атрыманых траўм жанчына памерла. Прычыны аварыі высвятляюцца, праводзіцца праверка.
Аварыя
10 лістапада а восьмай гадзіне вечара на аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля паварота на Лескавічы) адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебска, які на МАЗе рухаўся ў бок абласнога цэнтра, наехаў на жыхарку Шуміліна, што пераходзіла дарогу па нерэгулюемаму пешаходнаму пераходу. Цяжкія цялесныя пашкоджанні былі несумяшчальныя з жыццём. Жанчына памерла.
«Дзяржтэхнагляд» —
пад такой назвай з 10 па 20 лістапада праходзіць дэкада бяспекі дарожнага руху. Па словах начальніка ДАІ РАУС М. У. Гаралевіча, за першы дзень спынілі двух вадзіцеляў, якія не мелі дзяржтэхнаглядаў на свае аўтамабілі. Складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №88 ад 15.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *