23 верасня ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”

Безопасность Молодёжь Новости

“Моладзь за бяспеку”
23 верасня ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”,  прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных .
На 1-м этапе – 23 верасня-1 кастрычніка – будзе аказана шэфская дапамога мнагадзетным сем’ям, адзінокапражываючым пенсіянерам, інвалідам. Пройдзе кірмаш бяспекі ў сельскіх населеных пунктах, конкурсы на базе ТЦСАН.
Падчас 2-га этапа – з 2 да 9 кастрычніка –  у сацыяльных прытулках, агульнаадукацыйных установах будуць наладжаны навучальныя праграмы, віктарыны, конкурсы, адбудзецца прэзентацыя часопіса “Юны ратавальнік”.
На 3-м этапе – 10-15 кастрычніка – пройдуць масавыя мерапрыемствы з удзелам работнікаў культуры і актывістаў БМГАРП: КВЗ, конкурсы, латарэі, прэзентацыя маладзёжнай грамадскай арганізацыі з дэманстрацыяй іміджавых і навучальных відэафільмаў.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар
групы прапаганды  і  ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.209 г.