Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей правёў пешы фотаквест «Куткі памяці»

Беларусь помніць Да 75-годдзя Вялікай Перамогі Новости

Пешы фотаквест «Куткі памяці»
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які прайшоў на мінулым тыдні, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей правёў пешы фотаквест «Куткі памяці», прысвечаны памятным месцам, звязаным з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў г. п. Шуміліна. Мерапрыемства прымеркавана да 75-годдзя Перамогі.

Самыя актыўныя ветэраны працы сабраліся ля будынка музея, атрымаўшы заданні, на працягу паўтары гадзіны падчас пешай прагулкі зафіксавалі фотаадказы.
«Пешы фотаквест быў накіраваны на падтрыманне людзьмі сталага ўзросту актыўнага ладу жыцця, самаўдасканальванне, праяўленне ініцыятывы і творчасці, – зазначыла супрацоўніца музея Таццяна Цэрах. – Удзельнікі не толькі далучыліся да Еўрапейскай акцыі «Ідзі з намі!», але і атрымалі станоўчыя эмоцыі ў працэсе гульні, выконваючы цікавыя заданні квесту, сумеснай работы, пешай прагулкі на свежым паветры».
Забаўляльнае мерапрыемства закончылася ўзнагароджаннем удзельнікаў памятнымі прызамі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2019 г.