Дни работы с населением помогают выявлять и ликвидировать проблемные вопросы.

Актуалии Власть Общество

Разуменне патрэб людзей
11 кастрычніка бягучага года інфармацыйныя групы, у якія ўваходзілі работнікі райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, правялі дзень работы з насельніцтвам на тэрыторыі Дабейскага сельсавета. У ходзе мерапрыемства адбыліся сустрэчы ў 29-ці населеных пунктах.
Насельніцтва ўзняла нямала пытанняў, многія з якіх вырашаліся прама на месцы. Так, жыхарам Дабеі расказалі пра парадак падключэння вады (водаправода), жыхарам Ільінцаў патлумачылі парадак нарыхтоўкі дроў у межах вёскі. Устаноўлены кантроль за якасцю выканання рамонтных работ у пад’ездах дома №2 па вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Прыазёрная. Кампенсавана шкода за патраву агарода Осіпавай Н. П. у вёсцы Мяхі.
Не абышлося і без прыемных даручэнняў. Жыхары вёскі Куціна прасілі выказаць падзяку за добрае абслугоўванне паштальёну Л. С. Пальвінскай. Жыхары Непаротаў дзякавалі дырэктару ААТ “Прыазёрны мір” В. В. Юхнаўцу за разуменне патрэб насельніцтва і дапамогу.
Тым не менш, шмат было пытанняў, патрабуючых стараннага вывучэння і некаторых фінансавых выдаткаў. Як паведамілі кіраўнікі раённых службаў, многія пытанні ўжо вырашаны, па некаторых вызначаны тэрміны правядзення работ:
праведзена грэйдзіраванне ўчастка дарогі да вёскі Забор’е і пад’езду да вясковых могілак;
вёска Вялікія Ляжні з 21 лістапада бягучага года будзе ўключана ў маршрут руху перасоўнага комплекснага пункта з абавязковым прадстаўленнем паслуг цырульніка (КПП у в. Вялікія Ляжні не працуе з-за адсутнасці работніка);
рамонт дарогі ў вёсцы Лялюгі запланаваны на 2-гі квартал 2012 года;
работы па рамонце даху сельскага клуба ў Дабеі будуць выкананы ў наступным годзе (пры наяўнасці фінансавання);
работы па адвядзенні вады з вуліцы Палявой у Вялікіх Ляжнях арганізаваны сельвыканкамам разам з жыхарамі вёскі. Спецыялісты ПМК-70 зрабілі падсыпку дарогі (трубаправод па праекту будаўніцтва дарогі не прадугледжаны);
дрэва каля дома В. М. Барадуліна ў вёсцы Горкі будзе спілавана да 20 лістапада гэтага года;
забяспечана бесперабойнае функцыянаванне вулічнага асвятлення па вуліцы Кааператыўнай і каля клуба ў аграгарадку Амбросавічы;
праведзены работы па адвядзенні вады з падвала дома №6 па вуліцы Берагавой у вёсцы Дабея;
ухілена працяканне воданапорнай вежы ў вёсцы Гародна;
Дабейскім сельвыканкамам праведзена абследаванне схем вулічнага асвятлення ў вёсцы Горкі, разам з раённым вузлом электрычнай сувязі разглядаецца мэтазгоднасць перагляду схем вулічнага асвятлення.
Жыхары Дабейскага сельсавета выказалі шмат прэтэнзій па рабоце аўтамагазінаў. Таму спецыялістамі камерцыйнага аддзела райспажыўтаварыства і работнікамі Дабейскага сельвыканкама штотыднёва аналізуецца графік работы аўтамагазінаў, асартымент тавараў. Але не да канца вырашана пытанне па халадзільнаму абсталяванню, мае месца адсутнасць цэннікаў на таварах.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №89 ад 18.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *