14 октября – День матери

Актуалии Грамадства Навіны

14 кастрычніка – Дзень маці
Дарагія жанчыны Шумілінскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з цёплым і светлым святам – Днём маці!
Няма ў свеце слова даражэй і няма на зямлі чалавека радней і бліжэй за маці. З самых першых дзён ваш шчыры клопат, цяпло мацярынскіх рук і любоў адданага сэрца саграваюць  і абараняюць, усяляюць упэўненасць ва ўласных сілах кожнага з нас. Усё, што ёсць у дзецях добрага, гэта ад вас – добрых, разумеючых і мудрых.
Вы даяце дзіцяці жыццё, вучыце дабрыні. І вашы дзеці павінны быць удзячнымі вам за бяссонныя ночы, трывогі і хваляванні, за на-дзеі, з якімі маці выпускае іх у дарослае жыццё. Для маці мы заўжды дзеці, патрабуючыя ўвагі і падтрымкі. Устаўшы на ногі, мы абавязаны вярнуць маці гэты доўг – атуліць іх клопатам у адказ.
Дзяржава і грамадства цэняць ролю маці ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей і маральных устояў. Сацыяльная падтрымка сям’і і мацярынства ў нашым рэгіёне выяўляецца ў дапамозе мнагадзетным сем’ям, ва ўзмоцненай увазе да здароўя маці і дзіцяці. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія прынялі ў свае сем’і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Стаць для іх сапраўднымі бацькамі, выхаваць, даць пуцёўку ў самастойнае жыццё – няма задачы больш высакароднай і важнай. І многія жанчыны Шуміліншчыны з ёй цудоўна спраўляюцца. Ад вас, дарагія маці, ад таго, наколькі добрымі, надзейнымі, сумленнымі і працавітымі людзьмі выхаваеце вы сваіх дзяцей, залежыць не толькі ваша шчасце і сямейны дабрабыт, але і будучае нашага раёна, краіны.
Дарагія маці, дзякуй вам за любоў і цярпенне, за штодзённую працу і пяшчоту, за клопат і ўменне дараваць!
Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, здароўя,  дабрыні і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.