Ужо перапісаліся 2,7 мільёна чалавек

Новости Общество

Ужо  перапісаліся  2,7  мільёна  чалавек
З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва
Па дадзеных Белстата, на раніцу 14 кастрычніка ў перапісе ўзялі ўдзел 2 мільёны 753,3 чалавек, з іх перапісаліся праз інтэрнэт 1 мільён 73,9 тысячы чалавек.

Вы можаце перапісацца любым са спосабаў:
Самастойна ў інтэрнэце  – па 18 кастрычніка на сайтах www.census.by ці  www.перепись.бел.
На стацыянарных перапісных участках – па 30 кастрычніка:
г.п. Шуміліна, вул. Ленінская, 31 (будынак Беларусбанка);
г.п. Обаль, вул. Даўмана, 13 (будынак Обальскага сельвыканкама).
Участкі працуюць штодзень з 9.00 да 20.00.
Па месцы жыхарства – з 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі наведаюць тых, хто не змог перапісацца праз інтэрнэт або прайсці апытанне на стацыянарным участку.
Прывітанне з мінулага
Нагодай для тэрміновай творчай камандзіроўкі ў Навікі стаў інтрыгуючы званок Анатоля Красіцкага. Анатоль Васільевіч – заўзяты калекцыянер. Вось-вось належным чынам аформіць вялікую калекцыю значкоў. Не можа раўнадушна прайсці міма рарытэтаў беларускага побыту. У двары – сапраўдная этнаграфічная экспазіцыя, дзе размясціліся прас, калаўрот, рубель і іншыя аўтэнтычныя рэчы. Цікавіцца мужчына біяграфіяй свайго роду, гісторыяй родных мясцін. І наогул, нераўнадушны да ўсяго, што адбываецца вакол.
А журналістаў пазваў, каб паказаць знаходку, звязаную з галоўнай кампаніяй, што ладзіцца зараз у краіне – перапісам насельніцтва. Справа ў тым, што ў рукі калекцыянера трапіў медаль “За труды по первой всеобщей переписи населения”, датаваны 1897 годам. Вось такое прывітанне з мінулага. Артэфакт быў знойдзены пры гаспадарчых работах. Анатоль Васільевіч таксама захоўвае значок удзельніка апошняга савецкага перапісу, які праходзіў у 1989 годзе. А сын Аляксандр, калі быў студэнтам, стаў удзельнікам беларускага перапісу, які ладзіўся ў 2009 годзе, і папоўніў  бацькаву калекцыю значком гэтай перапісной кампаніі.
Анатоль Васільевіч да перапісу ставіцца надзвычай сур’ёзна. Кансерватыўна заявіў, што праз інтэрнэт запаўняць перапісныя лісты не будзе – чакае перапісчыкаў на дом. Усё павінна быць так, як было 10, 20 і нават 100 гадоў таму.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Медаль “За труды по первой переписи населения” быў заснаваны ў 1896 годзе па ўказу імператара Мікалая II і прызначаўся для ўзнагароджання асоб, якія бясплатна працавалі лічыльнікамі і арганізатарамі першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ў 1897 годзе. Медалём узнагароджваліся як мужчыны, так і жанчыны.
На адным баку медаля – вензель Мікалая II пад імператарскай каронай, акружаны вянком з дзвюх лаўровых галінак і надпісам “Первая всеобщая перепись населения”, на другім – надпіс “За труды по первой всеобщей переписи населения 1897”. Упершыню для медаля была выкарыстана бела-сіня-чырвоная стужка – колераў нацыянальнага флага Расійскай імперыі.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.