Благодарность за работу

Общество Сельское хозяйство Экономика

Задаволены работай
Жыхары вёскі Мазурына Сіроцінскага сельсавета даслалі ў рэдакцыю ўдзячны ліст.   “Паважаная рэдакцыя газеты “Герой працы”, – звяртаюцца В. Ф. Савасцьянава, В. М. Барадзёнак, Г. Н. Арлоўская, Л. М. Тарбеева, В. І. Матора, М. Л. Антонава, – калі ласка, ад імя жыхароў нашай вёскі, выкажыце на старонках раёнкі ўдзячнасць вадзіцелю-прадаўцу аўталаўкі № 3 Вячаславу Пятровічу Зянькову. Добра ён нас абслугоўвае. Ветлівы, акуратны і асартымент тавару ў аўтакраме нас задавальняе. А калі і звыш звычайнага асартыменту чаго закажам нашаму прадаўцу, усё прывязе. Задаволены мы работай Вячаслава Пятровіча, за тое дзякуем яму і жадаем поспехаў і ў рабоце, і ў асабістым жыцці.”

Опубликовано в №59 от 03.08.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *