Комитет госконтроля проводит «горячую линию»

Вестник Комитета госконтроля

Ацэнім работу па абслугоўванні аўтамабіляў
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні сэрвіснага абслугоўвання і рамонту легкавых аўтамабіляў.

Першыя вынікі праведзеных кантрольных мерапрыемстваў паказалі, што ў вобласці дапускаліся выпадкі парушэння тэрмінаў правядзення рамонтных работ, не выконваўся мінімальны пералік запасных частак, якія павінны быць заўсёды ў наяўнасці. Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў Камітэт вобласці ўнёс адпаведныя прапановы.
З якімі парушэннямі і недахопамі ў рабоце дылераў па абслугоўванні легкавых аўтамабіляў сутыкнуліся спажыўцы дадзеных паслуг, можна падзяліцца, патэлефанаваўшы 29 кастрычніка з 10.00 да 12.00 на тэлефоны “гарачай лініі” Камітэта дзяржаўнага кантролю 8(0212) 37-54-53, 37-61-48.
Супрацоўнікі Камітэта вобласці таксама выслухаюць вашы прапановы па паляпшэнні арганізацыі абслугоўвання легкавых аўтамабіляў, вырабляемых у Рэспубліцы Беларусь, што дапаможа прыняць адпаведныя меры рэагавання і палепшыць якасць аказваемых паслуг.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.