Мобильная бригада офтальмологов работает в сельских школах Шумилинского района

Актуалии Здоровье Новости Сельское хозяйство

Калі  адзінка – выдатна
Дабрачынны праект “Я бачу!” з пачатку студзеня крочыць па Віцебскай вобласці. Унікальная сацыяльная акцыя Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі velcom|A1 мае на мэце правесці дыягностыку зроку і аказаць афтальмалагічную дапамогу дзецям з сельскай мясцовасці. Да канца года плануецца абследаваць каля 14 тысяч школьнікаў Віцебшчыны.

Валянціна Хамякова правярае зрок у вучняў Мікіціхінскай СШ.

На гэтым тыдні мабільная брыгада ўрачоў-афтальмолагаў працуе ў Шумілінскім раёне. Мы заспелі яе за работай у Мікіціхінскай сярэдняй школе.
Урач-афтальмолаг Полацкай дзіцячай паліклінікі Валянціна Хамякова адзначае, што любая зрокавая нагрузка на блізкай адлегласці пагаршае зрок, асабліва ў дзіцяці. Валянціна Васільеўна канстатуе, што зрок сучасных школьнікаў пагаршаецца, што праблемы са зрокам маюць 30-35% абследаваных дзяцей.
Асабліва шмат праблем выяўляецца ў раёнах, дзе няма афтальмолага. У ідэале павінен быць дзіцячы афтальмолаг, бо менавіта дзеці ад 8 да 15 гадоў знахо-дзяцца ў групе рызыкі. Арганізм расце, расце вока, на якое вучоба, камп’ютар, тэлефон аказваюць неймаверныя нагрузкі. У выніку зрок пагаршаецца, развіваецца міяпія (блізарукасць).
Спецыяліст рэкамендуе не запускаць хваробу, бо мабільная брыгада толькі выявіць яе. Дзеці ж павінны кожныя паўгода бываць на кансультацыі ў спецыя-лістаў, выконваць рэкамендацыі. Нельга забываць і пра прафілактыку: прагулкі, заняткі спортам і адпачынак ад гаджатаў.
Дарэчы, па інфармацыі медыкаў, за-хворванні органаў зроку сярод школьнікаў узраслі за апошнія пяць год на 20%.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.