Прафарыентацыя: Дзе вучыцца, каб стаяць на варце правапарадку

Молодёжь Образование Общество

А ты хочаш ахоўваць парадак?
Многія выпускнікі школ раёна яшчэ не вызначыліся з прафесіяй. Тым, хто хоча звязаць свой лёс з аховай правапарадку прапануем паступаць ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або Магілёўскі інстытут МУС.

У Акадэміі можна атрымаць спецыяльнасці “правазнаўства” (спецыялізацыі – аператыўна-вышуковая дзейнасць і адміністрацыйна-прававая дзейнасць) з прысваеннем кваліфікацыі “юрыст” і “эканамічнае права” (аператыўна-вышуковая дзейнасць) з прысваеннем кваліфікацыі  “юрыст з веданнем эканомікі”.
Магілёўскі інстытут прапаноўвае абітурыентам атрымаць юрыдычную адукацыю на наступных спецыяльнасцях: “прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі” і “прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці”.
Абітурыенты, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі МУС, здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай або беларускай мовах, замежнай мове і грамадазнаўстве. Курсанты вучацца на працягу чатырох гадоў на бюджэтнай аснове, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, медыцынскае забеспячэнне, выплата стыпендыі ў памеры каля 320 рублёў). Тэрмін службы ў органах унутраных спраў лічыцца з моманту залічэння курсанта ва ўстанову адукацыі і залічваецца ў стаж тэрміновай службы ва Узброеных Сілах.
Курсанты першага і другога курсаў пражываюць у інтэрнаце, трэцяга і чацвёртага курсаў па жаданні могуць жыць на кватэры ці дома. Два разы ў год (зімой і летам) даецца канікулярны водпуск працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна. Ва ўстановах адукацыі працуюць спартыўныя секцыі, гурткі мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці.
Парадак прыёму абітурыентаў ва ўстановы адукацыі МУС вызначаюць наступныя правілы:
– на дзённую форму  атрымання вышэйшай адукацыі могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй, або сярэднюю спецыяльную адукацыю, якім у годзе паступлення спаўняецца 17 гадоў, але не старэй за 25 гадоў;
–  ваеннаслужачыя, якія жадаюць паступіць на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі ў Акадэмію МУС, падаюць рапарт на імя камандзіра вайсковай часці і з яго дазволу звяртаюцца для далейшага афармлення дакументаў у орган унутраных спраў па месцы прызыву або праходжання ваеннай службы; абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі – заяву на імя начальніка органа ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі (жыхарства) або на імя начальніка ўстановы адукацыі МУС з наступным афармленнем асабістай справы ў кадравым апараце органа ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі (жыхарства).
Па пытаннях паступлення ва ўстановы адукацыі МУС, а таксама прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў можна звяртацца ў групу кадраў РАУС (г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, тэл.4-17-62, 4-93-40).
Аляксандр ШУМІНСКІ, намеснік начальніка РАУС.