Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Спартыўныя аб’екты просяць рамонту
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў рамках кантролю за выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы па прывядзенні ў парадак спартыўных пляцовак і веладарожак выявіў недахопы ў іх утрыманні.
Падчас праведзенага ў жніўні маніторынгу ў Віцебску ўстаноўлена, што частка абследаваных спартыўных аб’ектаў і збудаванняў прыдамавых тэрыторый знаходзілася ў нездавальняючым стане, патрабавала рамонту і добраўпарадкавання.
Па прапанове Камітэта вобласці ў Віцебскім гарвыканкаме была праведзена нарада з кіраўнікамі камунальных службаў горада для арганізацыі работы па навядзенні парадку. Ліквідаванне выяўленых недахопаў і навядзенне парадку на спартыўных і дзіцячых пляцоўках узяты Камітэтам вобласці на жорсткі кантроль.
Незаконныя таргі
У рамках разгляду звароту аднаго з суб’ектаў гаспадарання выяўлена, што ДКУП “УКБ Талачынскага раёна” пры правядзенні працэдуры закупкі камплекту кацельнага абсталявання для аб’екта “Будаўніцтва цэха хуткай замарозкі” дапушчана парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку правядзення таргоў.
Па патрабаванні КДК вобласці прызнаны несапраўднымі вынікі праведзеных таргоў УКБ Талачынскага раёна і прызначаны паўторныя. Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці як вінаватых службовых асоб прадпрыемства, так і самой юрыдычнай асобы (прадугледжаны штраф у памеры да 20 БВ і ад 100 да 500 БВ адпаведна).
Інфармацыя аб выяўленым правапарушэнні будзе накіравана ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянняў членаў камісіі ДКУП “УКБ Талачынскага раёна”.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.