Шумилинские волейболистки вновь на пьедестале. Теперь республиканском

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Трэція  ў  Беларусі
У Віцебску прайшла спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па валейболе, у якой бралі ўдзел дзяўчаты 2005-2006 гадоў нараджэння.

фото из открытых источников СМИ носит иллюстративный характер

За перамогу змагаліся лепшыя валейбольныя калектывы з усіх абласцей краіны, а таксама Мінска. Гонар Прыдзвіння на спаборніцтвах абараняла каманда Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Людміла Харкаваец), узмоцненая дзвюма бешанковіцкімі валейбалісткамі.

Дзякуючы перамогам над камандамі «Жанчужына Палесся» (Мазыр, Гомельская вобласць), «Бабруйск» (Магілёўская вобласць) і ВК «Атлант» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць),  нашы зямлячкі занялі трэцяе выніковае месца.  Перамогу святкавалі валейбалісткі ВК «Мінск».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.