В Шумилинском районе новые кадры

Новости

Назначэнні
З 15 кастрычніка 2019 года на пасаду галоўнага ўрача установы аховы здароўя “Шумілінская цэнтральная раённая бальніца” назначана СКАРАБАГАТАЯ Вольга Яўгенаўна, нарадзілася 21.07.1964 г., адукацыя вышэйшая, у 1990 г. закончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Да назначэння працавала ўрачом-хірургам кансультацыйнага аддзялення ўстановы аховы здароўя  “Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр”.
З 30 кастрычніка 2019 года на пасаду начальніка філіяла Шумілінскае ДРБУ №204 КУП “Віцебскаблдарбуд” назначаны РАМАНАЎ Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 17.09.1980 г., адукацыя вышэйшая, у 2000 г. закончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. Да назначэння працаваў галоўным інжынерам гэтага філіяла.
Апублікавана ў №91 ад 22.11.2019 г.