Фабрика молока построена в «Боровинке»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

На ферме камп’ютары, душавыя. І малако “экстра-клас”
Тры месяцы таму, калі на новую ферму ў “Баравінцы” паставілі больш за трыста кароў, жывёлаводы сумняваліся ў эфектыўнасці новых тэхналогій. “Хоць мы і спецыяльна вучыліся, як працаваць у новай даільнай зале,  было ўсё ж боязна,  – прызналася даярка Алена Таліванава. – Але ж вочы баяліся, а рукі працавалі”.
Тыдні праз два каровы прывыклі да даення па новай тэхналогіі, жывёлаводы  прызвычаіліся да работы. І калі ў першыя дні на ферме даілі малако вышэйшага гатунку, то цяпер – толькі экстра-клас. І надоі выраслі. Вось нядаўна сюды з фермы Мазекі перавялі з дзесятак кароў, праз тыдзень надоі ад кожнай з іх павялічыліся прыкладна на два-тры літры.  “Мы зацікаўлены ў добрых надоях – кажа даярка Алена Максімава, – бо наш заробак напрамую залежыць ад колькасці і якасці малака”.  Між іншым,  надой на карову на новай ферме  зараз  складае каля 18 літраў за дзень, гэта лепшы паказчык у раёне.
”Новая ферма для нас проста знаходка, – лічыць дырэктар сырзавода А. А. Мейсак, – За дзень да нас прывозяць больш за пяць тон малака гатунку экстра-клас, з яго робім прыкладна 630 кілаграмаў сыру. Хацелася б, каб фермы такога кшталту былі пабудаваны ва ўсіх гаспадарках нашага раёна”.
У большасці сваёй жывёлаводы (іх усяго тут дзесяць чалавек) прыйшлі на комплекс з фермы Язвіна. Зразумела, сённяшнія іх умовы працы з былымі і параўнаць нельга: сучасная даільная зала, збалансаванае кармленне жывёлы, вялізныя халадзільнікі, душавыя і пакой адпачынку для жывёлаводаў. На ферме ўсталяваны вентылятары. Нават у самы спякотны дзень у даільнай зале прахладна. “На камп’ютары бачна, – расказвае загадчыца фермы А. У. Галаева, – колькі карова дала малака, якой тлустасці, колькі ёй дадзена корму. На кожную з кароў заведзены спецыяльны пашпарт, там клічка, узрост, дата асемянення і ацёлу”.
Але не ўсё гладка на знешне прыгожай ферме. Жывёлаводы адчулі на сабе недахопы будаўніцтва:  не працуюць селекцыйныя вароты, пры даенні бываюць збоі з электрычнасцю: тухнуць у даільнай зале лямпачкі, не заўсёды вызначаецца на камп’ютары нумар кароў. Ды і ручная работа на ферме ўсё ж засталася, бо не прадумана сістэма мыйкі стойлаў. Сюды па-дзедаўску носяць ваду вёдрамі – шланг на паілкі не надзенеш, а спецыяльнага крана няма… Абяцалі прыехаць спецыялісты з Мінска, выправіць хібы.
А будаўніцтва фермы працягваецца. Да восені  мяркуюць здаць цэх для цёлак і радзільны цэх, навесы для ўтрымання цялят. “Будаўніцтва фермы будзе завершана ў наступным годзе, –  расказала начальнік аддзела будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама З. А. Мясаедава. – Наперадзе будаўніцтва кароўніка на 400 галоў і двух цялятнікаў”.

Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в №59 от 3.08.2010



1 комментарий по теме “Фабрика молока построена в «Боровинке»

  1. Бывал я на этой ферме в начале 2010г. Проект не для наших широт. Рукаводство и работники недоросли ещё до токих проектов. Был в конце 2010 года последний раз — эту ферму, выше упомянутые, вскоре должны разволить! Рукаводство невсостоянии осилить мозгами, а работники руками!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *