Спортивные победы шумилинцев

Актуалии Молодёжь Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Абальчанін Вадзім Грачухін (на здымку другі злева), студэнт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, у складзе каманды Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па адзінаборствах браў удзел у адкрытым чэмпіянаце Расіі сярод студэнтаў па грэка-рымскай барацьбе.  У спаборніцтвах, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, акрамя расійскіх барцоў бралі ўдзел спартсмены з Беларусі, Польшчы, Казахстана і ЗША.
Вадзім, якога трэніруе Пётр Ганушчанка,  стаў чэмпіёнам першынства ў вагавой катэгорыі 82  кг.  На шляху да першага месца ён перамог расійскіх і амерыканскіх барцоў.
Вольная барацьба
У першынстве Беларусі сярод ДЮСШ па вольнай барацьбе абальчанка Дар’я Любіч заняла другое месца.
Футбол
У Віцебску прайшоў першы круг першынства Беларусі па футболе сярод дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння. Зборная нашага раёна, гонар якой абараняюць  вучаніцы з Шумілінскай СШ №1, Слабадской, Обальскай і Мішневіцкай школ, выступае ў дывізіёне #ФРОСЯ. Трэніруе каманду Уладзімір Кучко, яму дапамагае Уладзіслаў Траццякоў.
Па выніках першага круга, а гэта 12 гульняў, нашы зямлячкі займаюць другое месца, адставанне ад першага месца, якое дазволіць выйсці ў фінальную частку, – 2 ачкі. Другі круг пройдзе  вясной.
*  *  *
Каманда хлопчыкаў з Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2 брала ўдзел у міжнародным турніры па міні-футболе, які праходзіў у Лёзне.
Каманда, якую складаюць футбалісты 2008-2009 гадоў нараджэння, на турніры заняла другое месца. Трэнеры – Сяргей Сахончык і Уладзіслаў Траццякоў.
Другая шумілінская каманда (трэнер Уладзіслаў Траццякоў), якая выступала ў спаборніцтвах сярод хлопчыкаў 2010-20011 гадоў нараджэння, стала пятай.
Баскетбол
На  мінулым тыдні ў Шуміліне вучнёўскія  каманды ўстаноў адукацыі разыгралі кубак па баскетболе.
Сярод хлопцаў і дзяўчат  перамогу святкавалі каманды з Шумілінскай СШ № 1 (настаўнікі фізкультуры  Андрэй Лялюга і Юрый Мясаедаў).
Вавінам в’ет во дао
У Магілёве прайшоў розыгрыш кубка Беларусі і традыцыйнага турніру  «Джуніёр кап-2019» па вавінам в’ет во дао.  Гонар Шумілінскага раёна на спаборніцтвах абаранялі спартсмены з аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао» (трэнер Святлана Бараноўская).
Першыя месцы ў «паядынках» выйгралі Багдан Ушал, Лізавета Шаракова і Станіслаў Шпулёў, другія – Рыта Гарбачова, Іван Бяржанін, Павел Талпегін, трэція – Артур Гарбачоў. Таксама шумілінскія спартсмены вызначыліся ў «тэхніцы»: Рыта Гарбачова стала другой, Ульяна Багдановіч і Марк Бурлакоў – трэцімі, выступалі яны ў практыкаваннях без зброі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №94 ад 03.12.2019 г.