В Шумилино проводится выставка-конкурс «Креативная ёлка-2020»

Культура Новости

«Крэатыўная ёлка -2020»
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праводзіць выставу-конкурс «Крэатыўная ёлка-2020».

Удзельнікамі конкурсу могуць быць як індывідуальныя, так і калектыўныя вырабы (сямейныя, працоўныя, школьныя і іншыя).
Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:
1 этап – з 5 па 17 снежня 2019 г. – збор заявак на ўдзел у конкурсе.
У заяўцы ўказваецца: прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка (аў) конкурсу, калектыўны ці індывідуальны выраб; назва арганізацыі; назва работы; памеры работы (вышыня і шырыня); матэрыялы, якія выкарыстоўваліся для вырабу; колькі чалавек будзе абараняць выраб; кантактная інфармацыя (тэлефон удзельніка).
Работы, прадстаўленыя пазней тэрмінаў не прымаюцца.
2 этап – 20 снежня 2019 г. – выстава-конкурс і абарона ёлкі (выступленне да 3 хвілін) у рамках свята навагодняга тэатралізаванага прадстаўлення для дзяцей і дарослых «Час казачных прыгод».
Патрабаванні да конкурсных работ: Ёлка можа быць зроблена з любых дапаможных матэрыялаў з выкарыстаннем розных тэхнік для дэманстрацыі на вуліцы і павінна мець трывалую, устойлівую аснову. Памеры ёлкі не абмяжоўваюцца. Яна павінна адпавядаць святочнай навагодняй тэматыцы, быць крэатыўнай, арыгінальнай, мастацкай і эстэтычнай. Не прымаюцца работы, выкананыя з вострых металічных дэталяў, разбітага шкла і іншых небяспечных матэрыялаў. Колькасць ёлак ад аднаго аўтара ці калектыву не абмежаваная.
Пераможцы вызначаюцца ў намінацыях:
«Самая крэатыўная ёлка»;
«Самая прыгожая ёлка»;
«Самая трывалая ёлка»;
«Лепшае прадстаўленне ёлкі»;
«Лепшы мастацкі дызайн».
Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і прызамі.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *