«День подписчика» в Обольской школе провела редакция газеты «Герой працы»

Общество

Пазнаць сакрэты “журналісцкай кухні”
У мінулую пятніцу у калектыве Обальскай школы адбылася значная падзея. Упершыню работнікі школы мелі магчымасць убачыць і паразмаўляць з усім калектывам раённай газеты “Герой працы”. Была магчымасць задаць пытанні, якія хвалююць чытачоў “раёнкі”, даведацца аб сакрэтах “журналісцкай кухні”.
Жывы водгук атрымалі выступленні галоўнага рэдактара газеты А. І. Пятровай, намесніка рэдактара М. А. Мароза, якія расказалі аб творчых планах калектыву рэдакцыі, аб задумах журналістаў.
Адбылася зацікаўленая размова. Удзельнікі сустрэчы адказалі на пытанні рэдакцыйнай анкеты, выказалі прапановы аб тым, што хочуць бачыць яны на старонках газеты, якія новыя ідэі можна выкарыстаць у будучых нумарах раённай газеты.
Іна ЧАРНІЧЭНКА, намеснік дырэктара Обальскай СШ.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *