Обольский керамический завод предлагает сувениры – символ 2020 года

Новости Экономика

Мышы ў аўтарскім выкананні
На Обальскім керамічным заводзе стала добрай традыцыяй перад кожным Новым годам вырабляць сімвал надыходзячага года. 2020 год па ўсходнім календары год мышы, і майстры ўчастка керамікі пастараліся, вунь колькі навыраблялі: шэрых і белых, смешных і сур’ёзных, у выглядзе збаночкаў, капілак і кактусніц, маленькіх і вялікіх… Заўважце: у гэтай мышынай гвардыі дзвюх аднолькавых няма.


«У нас не серыйная вытворчасць, не штампоўка, а аўтарскія работы, у ручным выкананні. У людзей творчых, з фантазіяй і мастацкім густам, рабіць дзвюх аднолькавых не атрымліваецца, – кажа майстар участка керамікі Обальскага керамічнага завода Аляксандр Захаранка (на здымку), які працуе тут з самага першага дня заснавання, вось ужо 26 год. – Непасрэдна пры вырабе і настрой ўплывае, і, калі хочаце, месяц на небе. Ды мы і не ставім за мэту рабіць аднолькавых, хіба толькі пад пэўны заказ».

Гандаль ідзе поўным ходам, мяркуецца, што сувенірная прадукцыя обальскіх майстроў будзе прадстаўлена на пераднавогодніх кірмашах, каб у людзей была магчымасць і сабе набыць, і на навагодні падарунак сябрам і знаёмым.
«Сімвал-талісман надыходзячага года павінен абавязкова знаходзіцца на святочным стале, – кажа Аляксандр Васільевіч Захаранка. – Тут ён, зараджаны найперш добрай энергіяй майстра-кераміста, падсілкоўваецца пазітыўным і радасным настроем дамачадцаў, а потым увесь год стаіць на бачным месцы і прыносіць удачу і толькі самае добрае. Кераміка – яна ж жывая».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *