На ФАП в Амбросовичах пришёл газ

Актуалии Главное Здоровье

17 снежня Амбросавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт падключаны да цэнтралізаванага газазабеспячэння.

Больш за ўсіх радавалася загадчыца Валянціна Безгіна: «Газ у ФАПе чакалі даўно. Усё-такі 21 стагоддзе, а мы ацяпляліся дзвюма грубкамі. Мала таго, што не заўсёды было цёпла, дык яшчэ і дымна. Газавае ацяпленне зроблена ў першую чаргу для нашых пацыентаў, сярод якіх багата дзяцей. Цяпер будзем аказваць медыцынскія паслугі ў камфортных умовах».
Галоўны інжынер раёна газазабеспячэння Марат Цалко сказаў, што падвесці газ у ФАП у аграгарадку Амбросавічы пастаянна перашкаджалі пэўныя нюансы.
Але месяц назад адміністрацыя ЦРБ выйшла з прапановай, каб да канца года падключыць амбулаторыю да цэнтралізаванага газазабеспячэння. Тэрмінова была ўзгоднена праектная дакументацыя, сумесна з работнікамі раённай бальніцы выкананы тэхнічныя работы, персанал амбулаторыі абучаны тэхніцы бяспецы пры карыстанні газавым абсталяваннем.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Права перарэзаць стужку і ўключыць газавы кацёл было даверана старшыні Дабейскага сельвыканкама Аляксандру Аляксеенку, загадчыцы ФАПа Валянціне Безгінай, галоўнаму інжынеру раёна газазабеспячэння Марату Цалко і механіку Шумілінскай ЦРБ Барысу Сільчанку.
Надрукавана ў №99 за 20 снежня 2019 г.