Вопросы надо решать на местах. Репортаж с «прямой линии» председателя райисполкома

Актуалии Общество Президент

Председатель райисполкома В. П. Куренной

Пытанні трэба вырашаць на месцах
Па “прамой лініі” — да старшыні райвыканкама

На “прамую лінію”, якую правёў у суботу старшыня райвыканкама У. П. Куранны, пазванілі 15 чалавек. Нямала зваротаў тычылася, як урэшце і заўсёды, пытанняў камунальнага кшталту.
Дзве скаргі паступілі з нагоды таго, што ў падвалах стаіць вада (званілі Л. В. Кузняцова — ад імя жыхароў дома № 82 па вуліцы Сіпко і Н. С. Талкачова з вул. Юбілейнай, д. 49 , што ў Шуміліне).
У. К. Аляксееў (вул. Юбілейная, 59) патурбаваў па прычыне таго, што ў кватэры не працуе сушылка для ручнікоў…
Свая праблема ў Л. М. Талсташовай з д. № 56 па вул. Сіпко: трэба спілаваць аварыйнае дрэва каля дома.
“На вуліцы Зарэчнай паўтара месяца не гарыць святло, — скардзілася Т. А. Чайкова з вёскі Ужляціна. — Непарадак і з аплатай за ваду, камунгас не з усімі заключыў дагавор, таму многія зусім не плацяць за ваду”.
Па асвятленні, а дакладней па яго адсутнасці ў вёсцы Полькавічы патэлефанавала А. І. Варахобка.
Жанчына паскардзілася таксама, што ў водаразборнай калонцы няма напору, вада ледзь цячэ, а таксама, што ў доме не працуе каналізацыя.
Ю. А. Матышава прымусіла ўзяцца за тэлефонную трубку непрыдатная дарога ў завулку Кірава, а таксама тое, што смецце вывозяць толькі раз на месяц. “Зараз у вёсках сітуацыя лепшая, чым у райцэнтры”, — абураўся ён.
У жыхаркі Язвіна палову дачнага ўчастка “прыватызаваў” сусед. Якое ён на гэта меў права?” — з такім пытаннем звярнулася яна да старшыні райвыканкама.
З Язвіна пазваніў і А. А. Арол. Ён працуе жывёлаводам, даглядае да 130 галоў жывёлы, разлічваў на двайную аплату за работу ў выхадныя, але заплацілі толькі па 11160 рублёў за выхадны.
Ёсць жаданне прыватызаваць кватэру, але сума ў 65 мільёнаў, прызначаная для аплаты, вельмі засмучае, тым больш, што ў суседнім доме за такую ж кватэру людзі плацілі па 15 мільёнаў. Аб гэтым паведала старшыні райвыканкама жыхарка Шуміліна З. Р. Андрэева.
У Т. Д. Пчалаводавай з аграгарадка Башні сваё жаданне: устанавіць звычайны тэлефон, але сувязісты прапануюць толькі радыётэлефон…
Выслухаўшы гэтыя пытанні, старшыня райвыканкама У. П. Куранны даў на іх разгляд 3 дні. Аб гэтым Уладзімір Пятровіч заявіў сваім намеснікам і начальніку аддзела ЖКГ, якія прысутнічалі падчас правядзення “прамой лініі”.
А вось на вырашэнне пытання А. А. Сарсадскіх з аграгарадка Крывое Сяло (у кватэры тры месяцы няма святла і вады) старшыня райвыканкама даў 3 гадзіны.
Тэрмінова было вырашана і пытанне па звароце жыхароў в. Войлавічы, якія напярэдадні ў пятніцу не дачакаліся аўталаўкі. Старшыня райвыканкама распарадзіўся неадкладна завезці прадукты жыхарам Войлавіч. Аб тым, што гэта зроблена, далажыў старшыня праўлення райспажыўтаварыства В. В. Доктараў.
Г. В. Раманенка з аграгарадка Мішневічы таксама атрымала станоўчы адказ на сваё пытанне аб прадаўжэнні аўтобуснага маршруту. Пытанне практычна ўжо было вырашана раней, яно праходзіла ўзгадненні з аўтобуснымі прадпрыемствамі.
Будзе вырашана і пытанне па рамонце калідора ў А. А. Клепяшнёвай. Праўда, ПМС прадоўжыла тэрмін выканання работ да 25 снежня.
Наогул жа, абмяркоўваючы тэматыку зваротаў, У. П. Куранны выказаў патрабаванне да кіраўнікоў арганізацый і старшынь сельвыканкамаў разглядаць і вырашаць дробязныя пытанні на месцах. На кіраўніка раёна, зазначыў Уладзімір Пятровіч, людзі павінны выходзіць толькі тады, калі на месцы прыняты ўсе вычарпальныя меры для вырашэння праблем.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *