25 декабря в Шумилино — премьера новогодней сказки «Варвара-краса». Не пропустите!

Культура Новости

Прэм’ера навагодняй казкі «Варвара-краса»


У гэтыя пераднавагоднія дні жыхароў раёна чакае навагодняя казка «Варвара-краса» ў выкананні артыстаў народнага тэатра раённага Цэнтра культуры.
Прэм’ера адбудзецца падчас навагодняга прадстаўлення “Цуды пад новы год” 25 снежня ў 11.00 у дзіцячай школе мастацтваў. Паўторна казку можна паглядзець у гэты ж дзень у 14.00 і ў іншыя дні.
Рэжысёрам казкі з’яўляецца Таццяна Багданава. У галоўных ролях – удзельнікі народнага тэатра Юрый Раманаў (Цуда-Юда), Маша Талсташова (Варвара), Арсеній Каробчыц (Андрэй-рыбацкі сын), Аляксей Пашкевіч (Андрэй-царскі сын). Усяго ў спектаклі задзейнічаны 11 артыстаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *