В первое воскресенье января финансовые работники отмечают свой профессиональный праздник

Новости Экономика

Кожны бюджэтны рубель на ўліку
Нехта з вялікіх сказаў, што грошы – гэта кроў эканомікі. А значыць без грошай немагчыма жыццё не толькі людзей, але і цэлых арганізацый, рэгіёнаў, краін. А фінансавая служба – гэта сэрца, якое размяркоўвае грашовыя патокі па ўсіх напрамках, без якіх немагчыма функцыянаванне ўсёй сістэмы жыццядзейнасці насельніцтва.

На здымку – работнікі фінансавага аддзела райвыканкама (злева направа): галоўны спецыяліст Т. А. Медынская, галоўны бухгалтар Фурсіна А. І., начальнік аддзела А. С. Сідарэнка, намеснік начальніка А. І. Лебедзева, галоўны спецыяліст Ю. А. Сцяпанава, загадчык сектара планавання і выканання бюджэту А. В. Несцярэнка, вядучы спецыяліст І. І. Дубініна.

І час, калі большасць рыхтуецца да навагодніх святаў і адзначае іх, для раённых фінансістаў – адзін з самых напружаных перыядаў работы. У апошнія дні года трэба завяршаць фінансаванне дзяржаўных устаноў і арганізацый, а паралельна рыхтаваць бюджэт года надыходзячага.
У першую нядзелю студзеня (сёлета 5 студзеня) фінансавыя работнікі адзначаюць прафесійнае свята. Калектыў фінансавага аддзела райвыканкама нешматлікі. Але ў раённых фінан-сістаў на ўліку кожны рубель, які праходзіць праз бюджэт раёна. Яны дакладна ведаюць усе даходы і расходы, ведаюць, як пераразмеркаваць фінансавыя патокі, калі ўзнікае вострая неабходнасць.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Апублікавана ў №1 ад 04.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *