Члены шумилинской первички БелТИЗ благодарны за прекрасный вечер отдыха

Общество

“Мы за чаем не сумуем”
Мы — гэта члены пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, а чай быў на вечарыне да Дня інвалідаў, якая прайшла нядаўна ў раённым Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нас там было многа: арганізатары (а гэта старшыня пярвічнай арганізацыі БТІЗ Г. Ф. Маркава, дырэктар ТЦСАН В. Р. Штуро і загадчыца аддзялення цэнтра В. Пацэвіч) пастараліся даставіць інвалідаў па зроку і інвалідаў дзённага прабывання ў ТЦСАН з усяго раёна.
Прадуманым і насычаным было мерапрыемства. З вялікай цікаўнасцю прысутныя слухалі прамову дыякана Вадзіма Яско, выступленне царкоўнага хору. І стол салодкі быў дарэчы — у гэтым дапамог спонсар мерапрыемства СП “Вежа” (дырэктар А. В. Марук).
Вечарына запомнілася. Дзякуй вялікі ўсім за цеплыню і клопат.
Члены пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *