На Рождественский концерт в Шумилинскую детскую школу искусств заглянул Дед Мороз

Культура Новости

Таленты, вартыя падарункаў
Святы не павінны хутка заканчвацца. А падарункаў дзеці, наогул, чакаюць заўжды. Вось і 5 студзеня ў дзіцячай школе мастацтваў прайшоў традыцыйны Калядны канцэрт.

Дзеці са шматдзетных, апякунскіх сем’яў і проста таленавітыя і працавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі на што здатныя. Яны спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, дэманстравалі мастацкія таленты.
А ацэньвалі дзіцячыя выступленні сапраўдныя Дзед Мароз са Снягуркай. І падарункі ўручылі кожнаму, і на шчырыя пажаданні і апладысменты шчодрымі былі. А што яшчэ трэба для шчасця?..
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №2 ад 10.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *