З 8 да 24 студзеня пройдзе агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей-2020”

Безопасность Новости

Агляд-конкурс дзіцячай творчасці: «Выратавальнікі вачыма дзяцей-2020»
Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, з 8 да 24 студзеня пройдзе агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей-2020”.

Гэты галоўны дзіцячы творчы конкурс аб’яднае юных выратавальнікаў-пажарных усіх навучальных устаноў раёна. Дзеці могуць прадэманстраваць свае фантазіі праз выкарыстанне розных матэрыялаў: фарбаў, паперы, кавалкаў дрэва, гліны, пластыліну і інш.
Юным талентам ад 7 да 17 год прапануецца паспрабаваць сябе ў намінацыях: “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”, “Малюнак”, “Плакат”, “Падзелка”, “Скульптура малых форм”, “Мадэль пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі” і “Сцікер-пак МНС”.
Работы будуць ацэньвацца журы ў трох узроставых катэгорыях: 7-10 год, 11-14 год і 15-17 год. Работы ва ўсіх намінацыях павінны выконвацца адным ці некалькімі дзецьмі (да 3-х чалавек уключна). Будуць улічвацца арыгінальнасць выканання і ідэі, творчы падыход.
Самыя лепшыя работы раённага этапа агляду-конкурсу будуць адпраўлены на абласны этап, які пройдзе з 3 да 28 лютага.
Работы варта накіроўваць у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а) да 24 студзеня.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *