Дорого обходится браконьерская рыбка

Общество Происшествия

Калі рыба да няволі давядзе  
Адказнасць за браканьерства прадугледжана арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл). У мінулым годзе двое жыхароў нашага раёна былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы.

«Незаконная здабыча рыбы тычыцца ўсіх відаў рыб і іншых водных жывёл, якія жывуць у вадаёмах раёна, – расказвае старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Асабліва напружаным з’яўляецца вясновы перыяд, калі на тэрыторыі Беларусі ўстанаўліваюцца забароны на лоўлю рыб, за выключэннем аматарскага рыбалоўства.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 386  «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта № 580 ад 08.12.2005»  у перыяд устаноўленай забароны лоўлі  рыбы або водных бесхрыбетных  шкода кампенсуецца ў трайным памеры за кожную асобіну».
У маі мінулага года ў час, калі дзейнічала забарона на лоўлю рыбы, пенсіянер з Дабеі на возеры Мошна вылавіў з дапамогай сеткі 21 кг рыбы. Была ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнай лоўлі рыбы, якая пацягнула нанясенне страт у асабліва буйных памерах. Пенсіянеру дадзеная рыбалка каштавала амаль 26 тысяч рублёў.
Восенню была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа. «Пенсіянер лавіў сеткай рыбу на возеры Улазавічы, – працягвае следчы Віктар Казлоўскі. – Злавіў адну плотку. З той прычыны, што мужчына сёлета ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную лоўлю рыбы, была ўзбуджана крымінальная справа. Увогуле санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 год». Зараз вядзецца следства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *