Шумилинский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации радуется подаркам

Новости Образование Общество

Падарункі яшчэ не закончыліся

Навагоднія святы ў прынцыпе “адшумелі”, але падарункі і прыемныя сюрпрызы яшчэ не закончыліся. На гэтым тыдні галоўным эпіцэнтрам сустрэч стаў раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З падарункамі да выхаванцаў цэнтра завіталі намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Цімашэнка і старшыня прафсаюзнай арганізацыі дзяржустаноў Алена Калеснікава.

Святлана Цімашэнка і Алена Калеснікава ўручаюць падарункі вучням цэнтра.

Госці падарылі вельмі неабходныя і карысныя падарункі – чайнік, прас і патэльню – у першую чаргу самому цэнтру, разумеючы неабходнасць выхавання і развіцця ў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця жыццёвых навыкаў. Кожнае дзіця атрымала і невялікі калядны падарунак.
Не застаўся ў баку і невялікі калектыў Мішкаўскай д/с-пачатковай школы, які прывёз у цэнтр наборы для дзіцячай творчасці – альбомы, фарбы, алоўкі, фламастары.
Падарункамі і сувенірамі парадавалі індывідуальныя прадпрымальнікі Дзмітрый Каўгуноў, Святлана Сталярова, а таксама выхаванцы аб’яднання “Вавінам вьет во дао” разам з трэнерам Святланай Бараноўскай.

 

“Цуды на Каляды”
Не першы год працягваецца сяброўства калектываў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і раённай гімназіі.

“У пачатку снежня з ініцыятывай прыняць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ “Цуды на Каляды”, сабраць і падарыць выхавальнікам цэнтра падарункі і сувеніры выступілі члены гімназічнага самакіравання (сектар “Праца і міласэрнасць”), – расказала намеснік дарэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Вера Якубёнак. – Трэба адзначыць, што з кожным годам маштабы дабрачынных спраў растуць. Удзел у зборы цацак, гульняў і грашовых сродкаў сёлета прыняў практычна ўвесь калектыў гімназіі, як дзеці, так і дарослыя”.
На гэтым тыдні ў карэкцыйны цэнтр з гімназіі прыехалі валанцёры атрада “Гарачыя сэрцы” з некалькімі скрынямі падарункаў, прывезлі дыдактычныя і развіваючыя гульні для абучэння дзяцей, цацкі, спортінвентар. У сваю чаргу, выхаванцы аддзячылі вучняў гімназіі сувенірамі, якія яны зрабілі сваімі рукамі.
“Калі шчыра, мы не чакалі да сябе такой увагі ў гэтыя святочныя дні і вельмі крануты, – сказала дырэктар цэнтра Алёна Шашкова. – Сёлета, як ніколі, важкую дапамогу атрымала наша ўстанова. І мы вельмі ўдзячны ўсім, хто падарыў нам часцінку сваёй цеплыні і сардэчнасці, хто сваім візітам і нечаканымі сюрпрызамі прымусіў нашых дзетак радавацца і ўсміхацца”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *