В Шумилино прошли районные соревнования по зимнему многоборью «Защитник Отечества»

Молодёжь Новости Спорт, туризм

«Абаронца Айчыны»
У аўторак у райцэнтры прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў прызыўнога і дапрызыўнога ўзростаў. У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба з пнеўматычнай зброі, падцягванне і бег на доўгую дыстанцыю.

Сярод юнакоў дапрызыўнога ўзросту перамог Уладзіслаў Казачонак (Обальская СШ), другое месца ў Віктара Кавалеўскага (Мікіціхінская СШ); у старэйшай узроставай групе перамогу святкаваў Аляксандр Наважылаў з Обальскай СШ, другі вынік у Яўгена Будневіча з Кардонскай СШ. У камандным заліку перамаглі хлопцы з Обальскай СШ (настаўнік фізкультуры В. А. Гусакоў).
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая бу-дзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных спаборніцтвах «Абаронца Айчыны».
Пасля зімовага мнагабор’я «Абаронца Айчыны» ў штогадовай раённай спартакіядзе школьнікаў сярод гарадскіх сярэдніх школ на першым месцы Шумілінская СШ №1, якая крыху апярэджвае Обальскую СШ, а сярод сельскіх сярэдніх школ з адрывам лідзіруе Мікіціхінская СШ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №8 ад 31.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *