Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

У складзе юніёрскай зборнай Беларусі Ягор Ганушчанка (першы трэнер Пётр Ганушчанка) удзельнічаў у міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Запарожжы (Украіна). Ягор перамог у вагавой катэгорыі 87 кг.
* * *
У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе.
Обальскія барцы Вячаслаў Цітоў і Цімафей Карасёў перамаглі ў вагавых катэгорыях 75 кг і 48 кг, Ілья Канстанцінаў (41 кг) стаў другім.
Шумілінскі барэц Раман Хадуноў (48 кг) заняў другое месца. Дзяніс Сініцкі (62 кг), Валерый Палітаеў (52 кг) і Іван Александроў (38 кг) занялі трэція месцы. Трэніруе хлопцаў Юрый Сцяпанаў.

Валейбол
У Віцебску прайшлі «Алімпійскія дні моладзі па валейболе» сярод хлопцаў 2003 года нараджэння.
Перамаглі валейбалісты з Оршы, шумілінская каманда заняла другое месца.
* * *
У Пскове прайшоў міжнародны турнір па валейболе сярод дзяўчынак сярэдняга ўзросту.
Акрамя каманд з Расіі, выступалі валейбалісткі з Эстоніі і Беларусі, гонар якой абараняла шумілінская каманда (трэнер Людміла Харкавец).
Зямлячкі паказалі годную гульню. На рахунку нашых спартсменак перамогі над камандамі Пскоўскай і Цвярской вабласцей, валейбалісткамі з Эстоніі і горада Пскова і паражэнні ад каманд з Масквы і Цверы. Як вынік – трэцяе выніковае месца. Прызы ад арганізатараў спаборніцтваў атрымалі Марыя Кралько і Кацярына Вінаградава як лепшыя ігракі каманды.

Настольны тэніс
У мінулую суботу ў Шуміліне прайшоў раённы турнір па настольным тэнісе.
За перамогу змагаліся каля 20 аматараў малой ракеткі. Сярод жанчын перамагла Антаніна Караленка (аддзел па адукацыі райвыканкама), сярод мужчын – Васіль Серафімовіч (ОКЗ). У камандным заліку перамаглі тэнісісты аддзела па адукацыі райвыканкама.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №8 ад 31.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *