В Шумилинском районе прошёл конкурс «Не стареют душой ветераны»

Культура Новости

«Не старэюць душой ветэраны»

Раённы конкурс «Не старэюць душой ветэраны», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой радзімы, праходзіў у Шумілінскай школе мастацтваў, у Мікіцісе і Обалі.

На сцэне – артысты Слабадскога СДК.

«Раней конкурс праводзіўся толькі сярод клубаў “Ветэран”, якія працуюць пры клубных установах, сёлета мы запрасілі да конкурсу ўсе сельскія клубы і Дамы культуры, – расказала дырэктар раённага цэнтра культуры Марына Прохарава. – На вёсцы вельмі многа таленавітых людзей: спевакоў, чытальнікаў, танцораў».
Многія нумары мастацкай самадзейнасці былі арыгінальнымі. На сцэне можна было ўбачыць нават тых, каму за восемдзесят. Гэта яскравы прыклад таго, што песні і танцы ўсім узростам падуладныя.
– Было вельмі складана выбраць лепшых, – кажа старшыня журы і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Цэрах. – Усе ўдзельнікі конкурсу прыемна ўразілі талентамі. Адны прыйшлі на мерапрыемства з вядомымі песнямі ў сучаснай інтэрпрэтацыі, другія – з уласнымі вершамі. Праграма была насычаная і разнастайная».
У намінацыі «Вакальны ансамбль» перамог клуб «Ветэран» Слабадскога сельскага Дома культуры (кіраўнік Любоў Догель). У намінацыі «Сольныя спевы» першае месца заняла Раіса Шпакава (Слабадскі СДК), другое – Ларыса Дзятлава (Мішневіцкі сельскі клуб), трэцяе – дуэт Святланы Шумковай і Ганны Пляшковай (Полькавіцкі сельскі клуб-бібліятэка).
У намінацыі «Мастацкае слова», першае месца раздзялілі Віктар Звяркоў (Мішкавіцкі СК), Валянціна Пашкевіч (Слабадскі СДК) і Наталля Баранава (Обальскі гарадскі Дом культуры).
Усім спадабалася выступленне танцавальнага калектыву «Натхненне» (кіраўнік Уладзімір Мулькоў) з Обалі і клуба «Ветэран» з Мікіціхі (кіраўнік Ефрасіння Паліцан), якія занялі адпаведна першае і другое месцы ў намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва».
У намінацыі «Вернасць песні» адзначана Кацярына Пальвінская (аўтаклуб раённага Цэнтра культуры), у намінацыі «Яркі нумар» – Ларыса Пешчанка з Гру-дзінава.
Сярод народных клубаў «Ветэран» у намінацыі «Вакальны ансамбль» першае месца ў абальчан (кіраўнік Галіна Чарнічэнка), другое – у клуба раённага цэнтра культуры (кіраўнік Ілона Карнілава).
Усе пераможцы конкурсу ўзнагароджаны граматамі і сувенірамі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, культуры і па справах моладзі, раённы цэнтр культуры і раённая ветэранская арганізацыя.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *