Шумілінскія дарожнікі – у ліку лепшых

Главное Новости

Шумілінскія дарожнікі – у ліку лепшых

Кіраўніцтва ДРБУ-204, прафсаюзная арганізацыя і ўвогуле ўвесь калектыў прадпрыемства з года ў год працуюць па добраўпарадкаванні сваёй вытворчай базы. І прызнанне не прымусіла чакаць: калектыву філіяла ДРБУ-204 КУП «Віцебскаблдарбуд» было прысуджана трэцяе месца ў конкурсе «Лепшы філіял па добраўпарадкаванні вытворчай базы і замацаванай тэрыторыі».

Начальніку ДРБУ-204 Уладзіміру Раманаву Ганаровую грамату ўручыў генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.

– Мы прывялі ў парадак пакой адпачынку, купілі мэблю і мікрахвалевую печку, – расказала інжынер па ахове працы і старшыня прафарганізацыі прадпрыемства Святлана Бельская. – Перакрылі дах адміністрацыйнага будынку і боксаў для транспарту. У гаражах зрабілі новую аглядальную яму, купілі энергазберагальныя свяцільнікі, набылі новы ацяпляльны кацёл для майстэрні. Многае зрабілі па навядзенні парадку на тэрыторыі: з’явіліся новыя клумбы, малыя архітэктурныя формы. Усё гэта ўлічвалася на конкурсе. Трэцяе месца сярод 25-ці філіялаў вобласці – гэта перамога ўсяго калектыву.
Дыплом за прызавое месца быў уручаны начальніку прадпрыемства Уладзіміру Раманаву на агульным сходзе КУП «Віцебскаблдарбуд», які прайшоў у абласным цэнтры. А да дыплома – падарунак у выглядзе вібра-пліты (гэта ўстройства прымяняецца ў дарожна-рамонтных або дарожна-будаўнічых работах).
На сходзе за плённыя вынікі работы філіяла яго дырэктар У. П. Раманаў узнагароджаны Ганаровай граматай прад-прыемства. Пахваліцца было чым: рэнтабельнасць продажаў за мінулы год склала 13% пры плане 10%, выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг склала 2,516 мільёна руб-лёў, аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі – 2,436 мільёна рублёў. За гэтыя і іншыя лічбы, агучаныя ў Віцебску, было не сорамна.
Ёсць нашы дарожнікі ў пераможцах конкурсу «Лепшы па прафесіі», які арганізаваў прафсаюз і кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства. Лепшым эканамістам прызнана Наталля Сіўцова, галоўны эканаміст ДРБУ-204, якая працуе на прадпрыемстве 20 год. У намінацыі «Лепшы галоўны бухгалтар» перамагла Ксенія Сомава, галоўны бухгалтар прадпрыемства, стаж якой складае больш за трыццаць гадоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №12 ад 14.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *