Устаноўлены юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі Навіны

Устаноўлены юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Адпаведны ўказ нумар 51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На аверсе медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы са сцягам, партызана з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку — надпіс з назвай медаля і вянок з лістоў лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.

Юбілейны медаль будзе прысуджвацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама ваеннаслужачым Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фінансаванне расходаў па вырабе медалёў будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *