Лучших животноводов Шумилинского района отметили в области

Главное Сельское хозяйство

Граматы і падарункі – лепшым жывёлаводам

14 лютага ў абласным цэнтры ладзілася абласное мерапрыемства па ўшанаванні лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны, арганізатарамі якога выступілі Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК і камітэт па сельскай гаспадарцы аблвыканкама. У дэлегацыю нашага раёна, якую ўзначальвала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, уваходзілі лепшыя аператары машыннага даення, цялятніцы, заатэхнікі, ветурачы з розных гаспадарак.

Таццяна Каніна, Ганна Несцерава, Таццяна Масько.

– Падобнае мерапрыемства праходзіць у вобласці трэці раз, – расказала Вольга Іванаўна. – Асноўная мэта – падзякаваць жывёлаводам за іх нялёгкую работу, адзначыць лепшых працаўнікоў ферм. Жывёлаводаў вобласці павіншаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Словы ўдзячнасці прадстаўнікам адной з важнейшых галін аграпрамысловага комплексу вобласці выказалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель, адзначыўшы, што сельская гаспадарка – аснова развіцця эканомікі, яна забяспечвае харчовую бяспеку краіны. Вынікі работы АПК у многім залежаць ад работы жывёлаводаў, іх вопыту, дысцыпліны, ведаў і старання.
На мерапрыемстве былі ўручаны ўзнагароды. Грамату Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза і каштоўны падарунак атрымала галоўны ветэрынарны ўрач КУСГП «Мішневічы» Таццяна Каніна, грамату Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» – птушніца цэха «Слабада» ТАА “Вітконпрадукт» Ганна Несцерава.
– Я атрымала ў падарунак планшэт, – расказала даярка фермы Макаўе СФГ «Раднік» Таццяна Масько. – Яго мне прэзентавалі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі не толькі як работніку сельгаспрадпрыемства, але і як мнагадзетнай маці. Мы, удзельнікі мерапрыемства, удзячны за ўвагу да чалавека працы. Вось у такія хвіліны ўсведамляеш усю важнасць і патрэбнасць сваёй работы.
Ларыса ЗАЙЦАВА
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *