Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Лом
У РАУС звярнуўся жыхар аграгарадка Мікіціха – з двара яго дачнага дома ў вёсцы Латкова ўкралі 350 кілаграмаў лома каляровага металу. Урон, нанесены гаспадару, складае амаль семсот тысяч рублёў. Злачынцы вышукваюцца.
Акумулятары
Механізатары УП “Гарадоцкае ПМС”, якія працавалі на тэрыторыі нашага раёна, мелі звычку пакідаць свае трактары ля блізляжачых вёсак без аховы. У чарговы раз тэхніка начавала ля вёскі Мазекі. За ноч трактары абрабавалі: знялі чатыры акумулятары і стартэр. Урон, нанесены прадпрыемству, складае больш за тры мільёны рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Пераломы
У раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне ад медыкаў цэнтральнай раённай бальніцы: за дапамогай звярнуўся жыхар Сіроціна. Як высветлілася, у пацярпелага закрытая траўма грудной клеткі і пералом рэбраў. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні вяскоўцу прычыніў віцяблянін, з якім напярэдадні распівалі спіртныя напіткі.
Злавілі злодзея
У дачны дом пенсіянеркі вёскі Данілава праніклі злодзеі. Пацярпелая ўпэўнілася ў гэтым не толькі па разбітаму аконнаму шклу, але і па прапаўшых рэчах, у прыватнасці, электрапліткі і пасцельнай бялізны. Урон, нанесены пацярпелай, складае каля 500 тысяч рублёў.
Па гарачых слядах злодзей быў злоўлены. Ім аказаўся жыхар Шуміліна, навучэнец першага курса аднаго з Віцебскіх ліцэяў. Нарабаванае канфіскавана.
У ходзе расследавання ўстаноўлена, што гэты ж хлопец залез у незачыненую гаспадарчую пабудову і адтуль украў дарожны веласіпед. Супраць маладога чалавека ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа.
Мёд
У кастрычніку была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу трох трохлітровых слоікаў з мёдам з дачнага дома ў вёсцы Ільінцы. Работнікамі крымінальнага вышуку злачынца нядаўна злоўлены. Ім аказаўся раней судзімы жыхар райцэнтра, які зараз адбывае пакаранне ў адной з выпраўленчых калоній г. Мінска.
Самагон
Супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС у доме адной з жыхарак Обалі канфіскавалі 5,6 літра самагона. На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
Лазня
У жыхара райцэнтра абрабавалі лазню на дачы, якая знаходзіцца ў в. Слабодка. Укралі паўсотню метраў электрапровада і сталярныя інструменты. Урон, нанесены гаспадару, складае больш за чатырыста тысяч рублёў.
Спірт
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, якія дзяжурылі на аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, затрымалі ля вёскі Добрына “Мерседэс-Бэнс”. Вадзіцель (жыхар Лепеля) незаконна перавозіў трыццаць літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *