Патануў мужчына
19 лютага каля 16 гадзін у РАУС паступіў званок ад жыхара вёскі Чарнецкае пра тое, што ў ручаі каля фермы знойдзены труп мужчыны.
Фотаздымак носіць ілюстрацыйны характар
Як паведаміў старшыня раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў, прычынай смерці з’яўляецца ўтапленне. Патанулы – 67-гадовы мясцовы жыхар, якога напярэдадні здарэння вяскоўцы бачылі нецвярозым.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г.