21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Новости

21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы


Паважаныя работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Зямля ва ўсе часы была асноўным нацыянальным багаццем. Актуальнае зямельнае пытанне і сёння. Ваша работа накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнага выкарыстання зямельных рэсурсаў.
Вы ўносіце важкі ўклад у рацыянальнае выкарыстанне і ахову зямель, арганізацыю вядзення дзяржаўнага зямельнага кадастра, землеўпарадкаванне, маніторынг зямель раёна, чым спрыяеце ўмацаванню яго сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу.
Прыміце шчырую ўдзячнасць за карпатлівую работу, прафесіяналізм і адказнасць. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у вашай справе!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *