Офицеры Шумилинского района проводят Уроки мужества

Образование Общество

Урокі  мужнасці

Стала добрай традыцый, што актывісты раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзяць у школах раёна Урокі мужнасці. 

17 лютага да старшакласнікаў Шумілінскай СШ №1 завітаў палкоўнік Ромас Юхневічус. Афганістан стаў асноўнай тэмай урока мужнасці. Ромас Канстанцінавіч інтэрнацыянальны абавязак выконваў двойчы: у 1982 і 1984 годзе. Вучні пачулі ад палкоўніка аповед пра Пулі-Хумры, пра цяжкія ўмовы, у якіх прыходзілася ваяваць савецкім салдатам. Расказаў вучням і пра тое, за што атрымаў баявыя ордэны і медалі.

19 лютага Урок мужнасці прайшоў у Шумілінскай СШ №2, правялі яго старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Валерый Жандараў, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі МУС Юрый Арлоў і старшыня раённай арганізацыі ваенных маракоў Віктар Прыходзька.
Звяртаючыся да вучняў, Валерый Жандараў адзначыў важнасць такога пачуцця, як патрыятызм, які аб’ядноўвае любоў да Радзімы і адданасць ёй, павагу да народа, яго гісторыі, мовы, нацыянальнай культуры, імкненне служыць інтарэсам сваёй дзяржавы, абараняць ад ворагаў. Расказаў Валерый Іванавіч пра гісторыю і сучаснасць беларускай арміі, пра яе слаўныя і гераічныя старонкі. Паведаміў, як і дзе можна стаць афіцэрам.
Юрый Арлоў прапанаваў вучням паглядзець відэаролік пра беларускую міліцыю. Віктар Прыходзька падзяліўся ўспамінамі пра тое, як служыў на падводнай лодцы. Расказы афіцэраў выклікалі жывы інтарэс школьнікаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №15 ад 25.01.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *