В Шумилино проверили безопасность строительных бытовок

Безопасность Экономика

Інтарэс да будаўнічых бытовак

Пры арганізацыі тэрыторыі пад будаўніцтва аб’ектаў неабходна ўладкоўваць месцы для часовага знаходжання работнікаў, якія абавязкова павінны быць абаронены ад атмасферных ападкаў, абагравацца ў халодны перыяд. У народзе іх звычайна называюць будаўнічымі бытоўкамі, незалежна ад канструкцыі і размяшчэння на будаўнічай пляцоўцы. І галоўная ўмова – такія часовыя аб’екты павінны ў першую чаргу быць пажаранебяспечнымі. І за гэтым пільна сочаць супрацоўнікі інспекцыі дзяржпажнагляду.

У вагоне-бытоўцы:
– нельга выкарыстоўваць самаробныя ці неабароненыя абагравальнікі;
– абыходзіцца з электрапрыборамі трэба акуратна, без нагляду іх пакідаць нельга,
– трэба выконваць правілы карыстання пячным і газавым абсталяваннем,
– курыць у бытоўцы катэгарычна забараняецца,
– вогнетушыцель павінен размяшчацца ў лёгка даступным месцы.

Так, нядаўна ў такі рэйд на дзеючыя будаўнічыя пляцоўкі райцэнтра разам са старшым інспектарам інспекцыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем Гушчыным адправіўся карэспандэнт раённай газеты. “На сённяшні дзень у Шуміліне чатыры асноўныя пляцоўкі: на аб’ектах па вуліцах Ленінскай, Шумілінскай і Юбілейнай і на завулку Угнявёнка, – паведаміў выратавальнік. – Давайце паглядзім, наколькі яны адпавядаюць нормам пажарнай бяспекі”.
Сапраўды, на ўсіх будоўлях уладкаваны бытавыя памяшканні, на некаторых – нават некалькі адначасова. Асноўная прэтэнзія выратавальнікаў да будаўнікоў – выкарыстоўванне награвальных прыбораў незаводскай вытворчасці, так званых “самапальных” абагравальнікаў. Ёсць выпадкі, калі печка змайстравана наогул саматужным спосабам – на цаглінах. Толькі на адным аб’екце печка адпавядала нормам – там быў уладкаваны электрычны ацяпляльны прыбор.
Другі недахоп – адсутнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння. На ўсіх наведаных будаўнічых пляцоўках адсутнічалі спецыяльныя месцы для курэння. І гэта не прыдзіркі, бо, як адзначыў Дзмітрый Гушчын, у сукупнасці ўсе пералічаныя парушэнні часта і прыводзяць да загаранняў і гібелі людзей. Асабліва актуальная праблема ў зімова-вясенне-асенні перыяд, калі абагравальнікі ў бытоўках не выключаюцца ні на хвіліну, а самі будаўнікі забягаюць пагрэцца рэгулярна.
Па выніках рэйду гаспадарам усіх будаўнічых пляцовак выдадзены прадпісанні па ўхіленні парушэнняў, вызначаны тэрміны паўторнага маніторынгу.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *